4 чэрвеня ў Мінску адбудзецца суд над моладзевымі актывістамі
У панядзелак у судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбудзецца разгляд спраў затрыманых у пятніцу студэнтаў.
Нагадаем, увечары 1 чэрвеня ў сталіцы адбылася моладзевая акцыя “Пахаванне льготаў”.
У ёй узялі ўдзел каля 200 чалавек. Моладзь збіралася прайсці па Нямізе, трымаючы ў руках квіткі і вяночкі. Аднак каля моста праз Нямігу іх атакавалі спецназаўцы.
Некалькі чалавек былі жорстка збітыя.
Міліцыянты затрымалі 5 чалавек, сярод іх Аляксандр Барадзенка, Павел Чумакоў, Вадзім Баравік, Павел Вінаградаў і Ілья Шуст, якога адвезлі ў шпіталь з падазрэннем на чэрапна-мазгавую траўму.
Маладзёнаў абвінавачваюць у арганізацыі несанкыянаванага мерапрыемства. Ім пагражае штраф або пазбаўленне волі да 25 сутак.