448 чалавек падалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп, з іх 114 партыйцаў

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.
“У цэлым па краіне заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп падалі 448 чалавек. З іх 334 — беспартыйныя, 114 — сябры розных палітычных партый”.

Сакратар ЦВК не здолеў назваць, колькі ініцыятыўных груп ужо атрымалі рэгістрацыю або адмову. Пра гэта будзе дакладна вядома 29 ліпеня, калі міне пяцідзённы тэрмін з моманту заканчэння прыёму дакументаў.

Між тым, паводле папярэдніх падлікаў Аб’яднаных дэмакратычных сіл, Цэнтрвыбаркам ужо зарэгістраваў 36 ініцыятыўных груп прадстаўнікоў АДС з 94-х.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі