79-гадовая гамельчанка атрымала пасведчанне кіроўцы
У Гомелі атрымала правы 79-гадовая Лілія Залеская.
Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў начальнік міжраённага экзаменацыйнага аддзела ДАІ Гомельскай вобласці Андрэй Ермакоў. Паводле яго слоў, разам з ёй правы атрымала яе 62-гадовая дачка і 59-гадовая пляменніца. Як адзначыў Ермакоў, сталыя людзі рэдка імкнуцца атрымаць пасведчанне кіроўцы, праўда апошнім часам такія выпадкі пачасціліся. Літаральна ўчора правы атрымаў 72-гадовы гамельчанін. На думку начальніка экзаменацыйнага аддзела, сталыя людзі больш адказныя на дарозе.
Ермакоў: “Сталыя людзі нават ставяцца больш адказна да дарожнага руху, чым моладзь. І рвенне здаць на правы ў іх больш сур’ёзнае, чым у маладых”.