Абаронца Марыупаля расказаў пра мірных жыхароў, якія хаваюцца на "Азоўсталі"

Абаронца Марыупаля расказаў пра мірных жыхароў, якія хаваюцца на "Азоўсталі"

Абаронца Марыупаля расказаў "Бі-Бі-Сі" пра мірных жыхароў, якія хаваюцца на "Азоўсталі". Намеснік камандзіра ўкраінскага палка "Азоў" Святаслаў Паламар кажа, што у іх групах налічваецца 80-100 чалавек.

"На тэрыторыі "Азоўсталі" жывуць [грамадзянскія], — кажа Паламар. — Не з намі, таму што мы не хочам іх падвяргаць небяспецы".

Мірныя жыхары Марыупаля знаходзяцца ў падвальных памяшканнях. Не з усімі з іх вайскоўцам удаецца падтрымліваць сувязь з-за пастаянных абстрэлаў.

Святаслаў Паламар прызнае, што дакладная лічба мірных жыхароў на "Азоўсталі" ім невядомая (раней у розных крыніцах гаворка ішла пра сотні чалавек ці нават пра тысячу).

Паламар кажа, што нягледзячы на цяжкія ўмовы, на другі месяц баёў у акружэнні, украінскія вайскоўцы здавацца не збіраюцца. "Марыупаль — гэта заўжды Украіна", — дадае ён. Гурт "Акіян Эльзы" прысвяціў новую песню абаронцам Марыупаля.

Намаганні ўкраінскіх уладаў вывезці з Марыупаля мірных жыхароў пакуль сустракаюцца з перашкодамі з расійскага боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі