Абаронца мінскага "Дынама" Цярнаўскі пераехаў у чэхаўскі "Віцязь"
Кіраўніцтва хакейнага клуба “Дынама” (Мінск) прыняло рашэнне адпусціць у чэхаўскі “Віцязь” расійскага абаронцу Арцёма Цярнаўскага. Выхаванец ЦСКА, які выступаў у Суперлізе і КХЛ за “Сібір”, навакузнецкі “Металург”, ЦСКА і “Салават Юлаеў”, у Чэхаве павінен замяніць Аляксандра Разанцава, які датэрмінова завяршыў сезон. “Цярнаўскім у Мінску былі задаволеныя, — цытуе крыніцу ў штабе “Дынама” сайт Gazeta.Ru. — Але ў мінскім клубе пайшлі насустрач гульцу, які ў Чэхаве атрымае за матч 22–24 хвіліны гульнявога часу”.