Абодва паўфінальныя матчы Кубка Беларусі скончыліся ўнічыю
У Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" 20 красавіка ў рамках паўфінала Кубка Беларусі па футболе прымала гасцей са сталічнага "Мінска". Сустрэча скончылася ўнічыю — 1:1.
Лік на 10-й хвіліне адкрыў прадстаўнік гаспадароў Максім Скавыш. Толькі на 49-й хвіліне Дзмітрый Бяссмертны дапамог "гараджанам" дагнаць жодзінскую каманду. Гэты лік пратрымаўся да канца гульні.
Як паведамлялася раней, перад гэтым унічыю згулялі яшчэ два паўфіналісты Кубка. Наваполацкі "Нафтан" на сваім полі прымаў барысаўскае БАТЭ, і гульня завяршылася з лікам 2:2.
Сустрэчы ў адказ пройдуць 4 траўня.