АБСЕ атрымала запрашэнне назіраць за выбарамі, СНД – яшчэ не

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ атрымала запрашэнне Беларусі назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Бюро Енс Эшенбэхер: "Так, мы сёння атрымалі запрашэнне. І вельмі ўдзячныя ранняму запрашэнню, бо гэта дае нам дастаткова часу падрыхтавацца для назірання".

Па яго словах, спачатку БДІПЧ/АБСЕ адправіць у Беларусь Ацэначную місію. Яна зробіць рэкамендацыю аб фармаце і колькасці Назіральніцкай місіі. Потым краіны АБСЕ накіруюць назіральнікаў.

Тым часам у выканкаме СНД адказалі, што запрашэння пакуль не атрымалі. Як толькі яно прыйдзе, то адпаведныя лісты адправяць краінам Садружнасці.

Нагадаем, ад АБСЕ на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у Беларусь прыехалі 546 кароткатэрміновых назіральнікаў. Ад СНД (прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана і Ўзбекістана) на выбарах было акрэдытавана 467 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі