АБСЕ дасць беларускім памежнікам больш за 360 тысяч еўра на ахову мяжы
На праект па развіцці памежнай службы Беларусі АБСЕ выдзеліць больш за 360 тысяч еўра. Грошы пойдуць на развіццё розных службаў камітэта - у тым ліку псіхалагічнай, а таксама прэс-цэнтра. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе Памежнага камітэта. Прэс-служба: "Нас радуе тое, што плануецца і на прэс-цэнтр выдзеліць трошкі грошай. На развіццё, на абсталяванне і сайт. Гэта там асобным радком прапісана".
14 ліпеня кіраўніцтва камітэта і кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску падпішуць дакументы па рэалізацыі праекта.
14 ліпеня кіраўніцтва камітэта і кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску падпішуць дакументы па рэалізацыі праекта.