Аб'яднаная грамадзянская партыя збіраецца правесці "Марш дармаедаў"

Аб'яднаная грамадзянская партыя збіраецца правесці "Марш дармаедаў"

Аб'яднаная грамадзянская партыя збіраецца правесці 15 сакавіка ў Мінску "Марш дармаедаў" — вулічную акцыю з удзелам грамадзян, прызнаных плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, на 19 студзеня запланаванае пасяджэнне аргкамітэта акцыі. Хто выступіць яе заяўнікам, пакуль невядома. Партыя прапануе іншым апазіцыйным структурам падтрымаць ідэю.

"Мы хочам правесці шэсце ў Дзень Канстытуцыі, каб прадэманстраваць, што дэкрэт "аб дармаедах" уводзіць прымусовую працу і парушае Канстытуцыю", — цытуе словы Лябедзькі БелаПАН.

АГП пачала ў сераду збор подпісаў за адмену дэкрэта кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Больш за гадзіну актывісты збіралі подпісы каля Камароўскага рынку ў Мінску. Па словах Анатоля Лябедзькі, было сабрана 148 подпісаў. Збор подпісаў запланаваны ў Магілёве, Бярозе, Івянцы, Пружанах і Баранавічах. Ён адбываецца ў межах абвешчанай Аб'яднанай грамадзянскай партыяй кампаніі "Змагацца трэба з беспрацоўем, а не з беспрацоўнымі". Сабраныя подпісы плануецца перадаць дэпутату ад АГП у Палаце прадстаўнікоў Ганне Канапацкай. Мяркуецца, што яна прадэманструе іх колькасць падчас абмеркавання нядаўняга дэкрэта № 1, які карэктуе дэкрэт "аб дармаедах".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі