Ад 1 лютага ў Беларусі падаражае мабільная сувязь

Ад 1 лютага ў некаторых рэгіёнах Беларусі павялічваюцца стаўкі мясцовага падатку на паслугі сувязі.  У Мінску і ў Магілёўскай вобласці стаўка падатку вырасце ўдвая — з 5 да 10%. У Гомельскай вобласці — на 3%. Аднак Брэсцкую, Гродзенскую, Віцебскую і Мінскую вобласці павышэнне пакуль не закране.

Паводле заяў сотавых аператараў, рост падаткаў не паўплывае на кошт тарыфаў для абанентаў, у тым ліку і на кошт званкоў. Тым не менш, акрамя павелічэння падатку на сувязь у Мінску і Мінскай вобласці павышаецца падатак на продаж мабільных тэлефонаў з 5 да 15% ад кошту апарата.

Дарэчы, у іншых рэгіёнах краіны ў мясцовы скарб, і раней сыходзіла 15% з кожнага прададзенага тэлефона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі