Ад мабілізацыі ў Грузію збегла больш за 700 тысяч расіян
КПП "Верхні Ларс" на расійска-грузінскай мяжы ў канцы верасня / AP
Пасля аб'явы 21 верасня мабілізацыі ў Расіі ў Грузію збегла каля 700 тысяч расіян. Пра гэта распавяла прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі.
— Верагодна, 600 тысяч з'ехалі ў розныя бакі, у суседнюю Арменію, Турцыю і краіны Еўропы. Каля 100 тысяч засталіся, — кажа палітык.
Зурабішвілі таксама адзначыла, што ў Грузію прыехала блізу "30 тысяч украінскіх уцекачоў, некаторыя з якіх вярнуліся, калі ў Кіеве ўсё супакоілася".
Пасля абвяшчэння мабілізацыі паток расіян лінуў і ў Беларусь. Дакладная лічба невядомая, затое ў беларускіх тг-чатах можна знайсці паведамленні з пытаннямі, ці можна разлічыцца расійскімі рублямі ў таксі і куды знік сырны соус з "маку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.