232 чалавекі спрабавалі за суткі незаконна перайсці з Беларусі ў Латвію

Латвійска-беларуская мяжа

Латвійска-беларуская мяжа / delfi.lv

1 ліпеня латвійскія памежнікі зафіксавалі 232 спробы нелегальнага пераходу мяжы з тэрыторыі Беларусі. Гэта рэкордная колькасць за апошнія некалькі гадоў.

Пры гэтым на беларуска-літоўскім і беларуска-польскім участках мяжы не было зафіксавана ніводнай спробы нелегальнага пераходу.

Летась супрацоўнікі Службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі прадухілілі 1652 спробы замежнікаў нелегальна трапіць у краіну з Беларусі.

Сёлета ад пачатку года латвійскія памежнікі затрымалі на мяжы 7018 чалавек, якія спрабавалі трапіць у краіну нелегальна.

На дапамогу латвійскім памежнікам прыйшлі літоўскія калегі, якія накіравалі групу для аховы мяжы з Беларуссю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.