Ад Нацбанка Славакіі патрабавалі прыбраць хрысціянскія крыжы з манет еўра

На манетах — выявы знакамітых хрысціянізатараў Цэнтральнай Еўропы, візантыйскіх манахаў Кірылы і Мяфодзія, над галовамі якіх — німбы святых, а адзенне аднаго ўпрыгожанае крыжом.


Славацкія манеты будуць мець хаджэнне па ўсёй Еўропе. А еўрапейскія правілы забараняюць дэманстрацыю на карысць пэўнага веравызнання. Таму напрыканцы мінулага году Еўрапейская камісія запатрабавала, каб Нацыянальны банк Славакіі прыбраў хрысціянскія крыжы і німбы з манет еўра, якія чаканіць гэтая краіна. Аднак Нацбанк адмовіўся гэта рабіць і Еўракамісія саступіла, інфармуе Радыё Свабода.


Тым часам, вера ў Еўропе слабее. У Вялікабрытаніі паводле леташняга апытання, у іншапланецян верыць больш людзей, чым у Бога. Увогуле ў краінах ЕС верыць у Бога прыкладна кожны другі, у той час як у ЗША — 90%.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі