Савет ЕС сёння абмяркуе зняццё санкцый з Макея?
Паседжанне Савета ЕС па пытаннях замежных спраў пройдзе ў панядзелак у Люксембургу.
Абмеркаванне сітуацыі ў краінах Усходняга партнёрства адбудзецца напярэдадні Савета па супрацоўніцтве Украіна-ЕС. Яно пройдзе таксама сёння, адзначае interfax.by.
Паседжанне Савета па супрацоўніцтве пройдзе пад старшынствам міністра замежных спраў Ірландыі Еіма Гілмара. Нагадаем, што гэтая краіна зараз старшынюе ў ЕС.
У парадак дня Савета па супрацоўніцтве вынесеныя ключавыя пытанні, звязаныя з блізкім самітам Усходняга партнёрства ў Вільні. Не выключана, што на паседжанні абмяркуюць зняццё санкцый з міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея. Ён трапіў у "чорны спіс" ЕС пасля разгону акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Тады Уладзімір Макей узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.
Фота — svaboda.org