Шушкевіч, Гулак, Мальдзіс: узгадваем, каго страціла Беларусь у 2022-м

Каго страціла Беларусь у 2022-м / калаж Еўрарадыё
Каго страціла Беларусь у 2022-м / калаж Еўрарадыё

Падводзім вынікі ў канцы 2022 года. Ён выдаўся цяжкім для Беларусі і ўсяго свету. І гаворка тут не толькі пра рэпрэсіі або вайну ва Украіне, але і пра людзей, якія сышлі назаўжды. Нямала вядомых сусветных персон памерла сёлета: ад экс-кіраўніка СССР Міхаіла Гарбачова да былога дзяржсакратара ЗША Мадлен Олбрайт. Але мы сканцэнтруемся на нашай краіне: узгадаем знакавых (незалежна ад іх ролі ў гісторыі) беларусаў, якія сышлі сёлета.


Станіслаў Шушкевіч

Адзін з аўтараў Белавежскіх пагадненняў, якія паклалі канец СССР, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч сышоў у ноч на 4 траўня. Палітыку і навукоўцу было 87 гадоў.

Шушкевич, Гулак, Мальдис: вспоминаем, кого потеряла Беларусь в 2022-м
Станіслаў Шушкевіч і Біл Клінтан / svaboda.org

Апазіцыйнасці Шушкевічу рэжым не дараваў: палітык атрымліваў маленечкую пенсію, пасля 1994-га не атрымліваў не тое што ніякіх дзяржаўных узнагарод, але нават падтрымкі. Калі ён памёр, дзяржаўныя хаўтуры не былі арганізаваныя: развітваліся са Станіславам Шушкевічам у мінскім каталіцкім Архікафедральным саборы. Пахавалі яго на Паўночных могілках сталіцы.
 

Адам Мальдзіс

Шушкевич, Гулак, Мальдис: вспоминаем, кого потеряла Беларусь в 2022-м
Аляксей Стрэльнікаў / Белсат

Хоць Стрэльнікаву было ўсяго 39, ён зрабіў вельмі шмат для развіцця і тэатральнай сцэны, і ў цэлым культуры ў Беларусі. Актыўна падтрымліваў розныя праекты, удзельнічаў у арганізацыі мерапрыемстваў, стварэнні эксперыментальных тэатраў, у чытках — усе, хто так ці інакш працавалі ў Беларусі з культурай, ведалі Аляксея.

Аляксей не меў гучных узнагарод і доўгага спісу пасад, яго сыход шакаваў многіх і ў Беларусі, і ў сумежных краінах, пра спадчыну Стрэльнікава пісалі і ў сацыяльных сетках, і ў медыя.
 

Анатоль Малафееў

19 студзеня на 89-м годзе жыцця памёр Анатоль Малафееў. Некалі ён таксама быў фактычным кіраўніком Беларусі: у 1990-м узначаліў кампартыю БССР. Пасля здабыцця незалежнасці заставаўся дэпутатам, не "сышоў з абоймы" і пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі.

У 1996-м Малафееў узначаліў створаную на месцы Вярхоўнага Савета Палату прадстаўнікоў — спікерам ён быў да 2000-га. Пазней таксама быў членам Савета Рэспублікі.
 

Алесь Родзін

Беларускі мастак Алесь Родзін памёр у ноч на 19 снежня. Як расказвалі яго знаёмыя, апошнія тыдні ён быў у бальніцы.

Родзін — адзін з найбольш выбітных і вядомых беларускіх мастакоў-авангардыстаў. Парадаксальна, але працы Родзіна больш ведаюць у Еўропе, чым у Беларусі, аднак і ў рэспубліцы ён зрабіў многае. Акрамя непасрэдна творчасці, Алесь Родзін быў адным з суарганізатараў Міжнароднага фестывалю эксперыментальнага мастацтва "ДАХ".

Шушкевич, Гулак, Мальдис: вспоминаем, кого потеряла Беларусь в 2022-м
Алесь Родзін і яго праца / citydog

Апошняя выстава Родзіна прайшла ў Мінску ў 2022-м — там паказвалі адрэстаўраваныя работы мастака.


Уладзімір Макей

Пра смерць аднаго з доўгажыхароў і, можна так сказаць, архітэктараў лукашэнкаўскай сістэмы, міністра замежных спраў Уладзіміра Макея стала вядома 26 лістапада. Прычыны смерці 64-гадовага чыноўніка не называліся, але, па некаторых дадзеных, гэта быў інфаркт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі