Макей баяўся, што Беларусь падзеліць лёс Данецка — Хаавіста

Уладзімір Макей / Еўрарадыё
Уладзімір Макей / Еўрарадыё

Уладзімір Макей вельмі баяўся, што Беларусь падзяліць лёс Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны, якія анэксавала Масква. Пра гэта часопісу Newsweek расказаў міністр замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста. Як піша Newsweek, інтэрв'ю фінскага дыпламата выйшла ў фінскай бульварнай газеце Iltalehti.

Размова адбылася пасля таго, як Уладзімір Пуцін 30 верасня абвясціў анэксію чатырох украінскіх абласцей — Данецкай, Луганскай Херсонскай і Запарожскай.

Па словах Хаавіста, у Макея падчас размовы на ілбе выступіў пот і, нібыта, ён сказаў, што ніколі не ведае, хто будзе наступным.

Раней паведамлялася, што ў верасні 2022-га адбылася сустрэча Макея і Хаавіста на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Тады фінскі міністр сказаў, што абмяркоўваў з беларускім міністрам пытанні правоў чалавека і палітвязняў.

26 лістапада Уладзімір Макей раптоўна памёр, маючы 64 гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі