Ад возера Нарач сёння стартаваў супермарафон
Ад санаторыя "Белая Русь" на возеры Нарач 4 траўня ў 5 гадзін раніцы стартаваў стакіламетровы супермарафон.
На старт вышлі больш за 100 чалавек. Сярод іх — міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, па чыёй ініцыятыве праходзіць марафон, начальнік Дэпартамента тылу МУС Віктар Млынароў, а таксама супрацоўнікі спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Дыямант", ГУУС Мінгарвыканкама, Мядзелскага РАУС і яшчэ ля дваццаці раённых аддзелаў унутраных спраў, журналісты і проста аматары хады. Марафон ладзіцца для прапаганды здаровага ладу жыцця.
У.Навумаў заявіў, што не збіраецца ставіць рэкорды, аднак паведаміў, што ў наступны раз ён мае намер за пяць дзён прайсці ад Брэста да Менска — больш 300 кіламетраў.
На гэты час удзельнікі супермарафона, прысвечанага Году здароўя, ужо прайшлі больш 37 кіламетраў. Да гэтага моманту іх засталося каля трыццаці чалавек.
БелаПАН