Адкуль у Дзеда Мароза Снягурка, калі ў яе няма бацькоў?
Еўрарадыё
задавала дзіцячыя і падступныя пытанні Дзеду Марозу Мы вырашылі адшукаць сапраўднага Дзеда Мароза для
патрабавальнага дзіцяці і праверыць дзядулю
на прафесійную прыдатнасць. Журналіст прапанаваў адказаць яму на шэраг дзіцячых
і наіўных пытанняў. Аказалася, што гэта задача не з лёгкіх: адныя кідалі
трубку, другія прапанавалі патэлефанаваць па іншым тэлефоне, трэція толькі
гучна смяяліся. Нават грашовае заахвочванне ў 40-80 долараў за 30-хвіліннае
свята не ўсіх спакусіла.
Выдуманую гісторыю: маці шукае Дзеда Мароза для 5-гадовага сына, які ў любы момант можа задаць неардынарнае пытанне, - спачатку слухалі з разуменнем, але пасля 3-4 пытанняў не хавалі свайго раздражнення і пыталіся, колькі будзе іх катаваць мой “маленькі монстр”, і вінавацілі мяне, што выгадавала такое меркантыльнае дзіця.
Еўрарадыё: Першае пытанне, дзе вы жывяце?
Дзед Мароз: Мы жывем у Белавежскай пушчы.
Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка?
Дзед Мароз: Не, у мяне толькі ўнучка Снягурка, і ўсё.
Еўрарадыё: Адкуль у вас унучка, калі ў вас няма жонкі?
Дзед Мароз: Жонка Снежная Каралева з’ехала.
Еўрарадыё: Чаму вас нельга сустрэць у звычайнай краме?
Дзед Мароз: Можна. Не я, а мой кланаваны брат.
Еўрарадыё: Вы адразу ж прызнаецеся, што ў вас ёсць кланаваныя браты? Ён жа ўпэўнены, што вы адзіны.
Дзед Мароз: (паўза) Не, ну… калі ласка. Мы самі артысты і можам выкруціцца з любой сітуацыі. Ну, проста па рэкламе яшчэ шмат іншых дзедаў марозаў. Патэлефануйце ім, таму што… Ну, не ведаю. Я б не паехаў да такога дзіцяці, які шмат… Дзед Мароз – гэта казка. Разумееце? Мы прыязджаем з музыкай, робім шуткі, конкурсы, гумар. А вось гэта ўсё… Ці ў вас расце меркантыльнае дзіця, ці ў яго неправільнае выхаванне.
І на гэтым Дзед Мароз скончыў гутарку і кінуў тэлефонную трубку. Хаця ў аб’яве значылася, што пры жаданні для дзіцяці напішуць індывідуальны сцэнарый.
Другі Дзед Мароз адразу ж згадзіўся адказаць на нашыя пытанні, але пасля першага (ці зможаце вы прачытаць любы верш не ўключаны ў сцэнар) папрасіў пазваніць яму праз некалькі хвілін. Пасля ён паабяцаў, што калі абярэм яго, тады ён абавязкова што-небудзь вывучыць. На гэты раз Дзед Мароз настолькі ўвайшоў у азарт, што пачаў сам прапаноўваць нестандартныя варыянты свята для дзіцяці. Нават прапанаваў увайсці не праз дзверы, а акно. Толькі ўсе клопаты па арганізацыі (наняць пад’ёмны кран) папрасіў бацькоў узяць на сябе. І тым не менш, на некалькі пытанняў яму прыйшлося адказаць.
Еўрарадыё: Дзе вы бярэце падарункі?
Дзед Мароз: Робім іх са сваімі гномамі.
Еўрарадыё: Ці сапраўдная ў вас барада?
Дзед Мароз: Так, але калі ён будзе торгаць яе, тады не атрымае падарунак.
Еўрарадыё: У чым вы ходзіце летам?
Дзед Мароз: Я заўсёды хаджу толькі ў касцюме. А летам проста сяджу і раблю падарункі са сваімі гномамі. Мне заўсёды холадна, таму што вакол мяне толькі снег і алені.
Еўрарадыё: А калі дзіця папросіць паказаць сапраўднага аленя?
Дзед Мароз: Дык я пакажу, калі гэта будзе ўваходзіць у кошт заказу.
Нягледзячы на ўсе наіўныя пытанні Дзед Мароз усё ж такі згадзіўся зладзіць свята майму дзіцяці і прызнаўся, што такой сур’ёзнай замовы ў яго яшчэ не было.
Еўрарадыё: А колькі гэта будзе каштаваць?
Дзед Мароз: Колькі па часе будзе мяне дратаваць ваша дзіця?
Еўрарадыё: Хвілін 30-40.
Дзед Мароз: 50 долараў.
У агенцтве, дзе працуе наступны Дзед Мароз, незвычайным пытанням здзівіліся, але з упэўненасцю сказалі, што прафесійны дзядуля з 10-гадовым стажам зможа даць адпор малому дзіцяці. Трэба аддаць належнае, трэці Дзед Мароз без запінкі адказваў на любыя пытанні, але нават яго дзіцячае пытанне збіла з панталыку і заставіла задумацца.
Еўрарадыё: У мінулым годзе сын задаў пытанне, калі Дзед Мароз памрэ, хто яму будзе дарыць падарункі?
Дзед Мароз: А хто сказаў, што ён памрэ? Дзед Мароз – гэта казка, таму ён ёсць заўсёды.
Еўрарадыё: Ці ёсць у вас жонка?
Дзед Мароз: Не, у Дзеда Мароза ёсць толькі яго ўнучка Снягурка.
Еўрарадыё: А хто яе бацькі?
Дзед Мароз: А! Нават такія пытанні былі? Сур’ёзная заяўка на перамогу. Выдатнае пытанне! (паўза) Вы паставілі мяне ў тупік.
Напрыканцы нашай гутаркі Дзед Мароз сам папрасіўся прыйсці да малога на свята: занадта цікавымі і нечаканымі яму паказаліся пытанні.
Аказалася, што такое пытанне не толькі не пад сілу Дзеду Марозу, але і сама Снягурка не ведае, хто яе бацькі.
Еўрарадыё: А хто вашыя бацькі?
Снягурка: Вясна і … вось я яшчэ і не прыдумала (смяецца). Вясна і Мароз. Званіце абавязкова, я не разгублюся. Люблю такіх нестандартных дзяцей; пасля іх пачынаеш думаць па-іншаму. Мне самой стала цікава. Я абавязкова праэкзаменую свайго Дзеда Мароза, калі ён вернецца. Ён працуе КВН-шчыкам. Можа, і выкруціцца.
31 студзеня замовіць Дзеда Мароза разам са Снягуркай ў першай палове дня каштуе 40 долараў (30 хвілін), у другой – 70-80 долараў. Шкада, але адшукаць беларускамоўнага Дзеда Мароза Еўрарадыё не змагло.