Адміністрацыя "Ждановічаў" саступіла мітынгоўцам

Удзельнікі стыхійнага мітынгу на аўтарынку ў Ждановічах адзначылі перамогу. Яны дамагліся ад адміністрацыі зніжэння коштаў уезду на тэрыторыю рынку. Стыхійны мітынг адбыўся сёння ў першай палове дня. У ім удзельнічала да 300 чалавек. Падставай стала чарговае павышэнне кошту ўезду на тэрыторыю рынку — з 95 да 100 тысяч рублёў.

На думку лідэра прадпрымальнікаў Анатоля Шумчанкі, абурэнне прадаўцоў аўто было абгрунтаваным:

Шумчанка: Сутнасць канфлікту ў чым? У тым, што пляцоўка для продажу аўтамабіляў абсалютна не абсталяваная. Людзі па вушы ў брудзе стаяць. І справядлівае абурэнне тут, у прынцыпе, у наяўнасці. Усе адгаворкі пра тое, што "нам не ўзгаднілі, і мы не можам пакласці асфальт" – яны не прымаюцца. Калі вы прымаеце аб'ект, то ён павінен быць падрыхтаваны.

Дырэктар рынку Генадзь Падбярэзны заявіў БелаПАН, што плата за ўезд на аўтарынак на наступным тыдні, хутчэй за ўсё, ізноў будзе павялічаная да 100 тысяч рублёў.

Шумчанка лічыць, калі адміністрацыя рынку за тыдзень заасфальтуе пляцоўку, то павышэнне коштаў на ўезд будзе мець хоць нейкія падставы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі