Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі набліжаецца да 2 млрд долараў

Беларускія ўлады змірыліся з адмоўным сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі, якое ўжо набліжаецца да 2 мільярдаў долараў.  Прычым па таварах адмоўнае сальда ўжо перавысіла гэтую лічбу. Пра гэта сёння заявіла намеснік міністра эканомікі Беларусі Таццяна Старчанка.

Паводле яе словаў, зараз урад спрабуе выправіць сітуацыю праз сістэмную структурную перабудову і правядзенне мадэрнізацыі вытворчага патэнцыяла, паведамляе сайт АФН. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі