Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі перавысіла 3 млрд долараў

Адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі ў студзені-кастрычніку 2007 года перавысіла 3 мільярды долараў. За кастрычнік яно павялічылася на 522 мільёны долараў. Аб'ём знешняга гандлю таварамі за першыя 10 месяцаў склаў амаль 42 мільярдаў долараў, ён павялічыўся на 21,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Імпарт тавараў павялічыўся на 17,9% і склаў амаль 19,5 мільярда долараў, паведамляе АФН са спасылкай на Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі.

Пры гэтым адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД склала 5,844 мільярда долараў, у гандлі з Расіяй – 6,188 млрд долараў. У гандлі з краінамі па-за СНД станоўчае сальда склала 2,678 млрд долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі