Аднакурснікі хлопца з бензапілой: "Паспрачаліся на шакаладку, колькі яму дадуць"
Падазраваны ў забойстве жанчыны ў ГЦ "Еўропа" аказаўся студэнтам універсітэта МІТСО, ён вывучаў міжнародныя адносіны на юрыдычным факультэце. Ва ўніверсітэце кажуць, што хлопец амаль не наведваў заняткі і на момант трагедыі ўжо быў адлічаны.
Аднакурснікі амаль нічога не ведаюць пра меркаванага забойцу жанчыны, не ўсе нават могуць назваць яго імя і прозвішча. Аднак некаторыя актыўна абмяркоўваюць учынак у сацыяльных сетках. Пры гэтым пасты аб трагедыі ў гандлёвым цэнтры "Еўропа" напісаныя на мяжы фолу.