Аднаму з галоўных ідэолагаў Беларусі прад’яўлена абвінавачаванне

9 ліпеня следчым галоўнага ўпраўлення папярэдняга расследавання МУС Беларусі прад'яўлена абвінавачанне адказнаму працаўніку Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміру Холаду. Пра гэта паведамілі ў міліцэйскім ведамстве краіны. Холад займае пасаду першага намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення - начальніка ўпраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы.

Яго абвінавачваюць у махлярстве ў асабліва буйным памеры і падбухторванні да давання хабару ў буйным памеры. У дачыненні да Холада абраная мера ўтрымання ў выглядзе зняволення.

У МУС таксама паведамілі, што ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў якасці падазраванага яшчэ 30 чэрвеня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі