АДС прапануюць правесці адзіны кангрэс дэмакратычных сілаў
Прэзідыум АДС 27 траўня выступіў з ініцыятывай да ўсіх дэмакратычных сілаў краіны правесці аб’яднальны кангрэс — Кангрэс дэмакратычных сілаў. Яго плануецца правесці восенню сёлета. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сустаршыня прэзідыума АДС Анатоль Лябедзька.
Кажучы пра спрэчкі ў асяроддзі праеўрапейскіх сілаў (21 чэрвеня Кангрэс еўрапейскіх сілаў праводзіць Еўрапейская кааліцыя, а на восень аналагічны Кангрэс плануе рух “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча), Анатоль Лябедзька адзначыў:
"Калі б толькі праз еўрапейскі кангрэс вырашаліся пытанні і праблемы, то можна было б праводзіць нават не два, а пяць кангрэсаў. Але ўсе мы ведаем, што яны не ёсць вырашэннем праблем, якія ў сённяшняй сітуацыі існуюць".
На Кангрэс дэмакратычных сілаў прапануецца вынесці такія пытанні, як аналіз сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі і меры сацыяльнай абароны насельніцтва, перспектывы еўрапейскай інтэграцыі нашай краіны, узаемадзеянне апазіцыі і ўлады.