АДС заяўляюць, што не мелі афіцыйных прапаноў увайсці ў Савет Макея
Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы не атрымлівалі афіцыйных прапаноў аб накіраванні сваіх прадстаўнікоў у Грамадска-кансультацыйны савет пры Адміністрацыі прэзідэнта. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай заяве прэзідыюма палітрады АДС. У дакуменце адзначаецца, што "статус, паўнамоцтвы і склад пазначанай структуры застаюцца неяснымі", а ацэнку органу можна будзе даць "толькі зыходзячы з канкрэтнага выніку яго дзейнасці па дэмакратызацыі ўсіх сфер грамадска-палітычнага жыцця".
Як заяўляе кіраўніцтва АДС, дэмакратычныя сілы гатовыя да адкрытага дыялогу з уладамі "па актуальных пытаннях, якія хвалююць беларускае грамадства".
БелаПАН
Як заяўляе кіраўніцтва АДС, дэмакратычныя сілы гатовыя да адкрытага дыялогу з уладамі "па актуальных пытаннях, якія хвалююць беларускае грамадства".
БелаПАН