Aerosmith атрымалі другую зорку

Рок-калектыў Aerosmith праз сем год пасля таго, як заклалі сваю зорку на Галівудскай Алеі Славы атрымалі яшчэ адну, але ўжо ў Германіі. 14 чэрвеня знакаміты гурт быў ушанаваны на Алеі Зорак, якая закладзеная каля знакамітай залі Olympiahalle у Мюнхене. За цырымоніяй цэментавання адбіткаў ладоняў музыкаў Aerosmith назіраў натоўп прыхільнікаў і прадстаўнікоў СМІ. Дадам, што Алея Зорак ужо можа ганарыцца адбіткамі Далай Ламы, удзельнікаў Metallica, Bon Jovi і іншых вядомых асоб.

Нагадаю, што Aerosmith з’яўляюцца адным з самых паспяховых рок-гуртоў у свеце. За больш чым 35-гадовую кар’еру Aerosmith выдалі пятнадцаць студыйных альбомаў, якія разыйшліся агульным накладам у 150 мільёнаў асобнікаў.

Бостанскія рокеры таксама рэкардсмэны па колькасці залатых, платынавых і мультыплатынавых альбомаў сярод амерыканскіх гуртоў. У актыве Aerosmith - чатыры прэміі «Грэмі» і дзесяткі іншых узнагарод. А ў 2004-м годзе часопіс Rolling Stone паставіў Aerosmith на 57-ю пазіцыю рэйтынгу «100 найвялікшых артыстаў усіх часоў».

Дадам, што зараз калектыў знаходзіцца ў еўрапейскім турнэ ў падтрымку выдадзенай увосень мінулага году складанкі «Devil's Got a New Disguise - The Very Best of Aerosmith».

Фота: www.radioeksen.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі