Агітацыю за Саннікава знялі з эфіру
Толькі два дні пратрымаліся ў эфіры "Аўтарадыё" агітацыйныя ролікі кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. З 11 гадзінаў 17 снежня трансляцыя ролікаў, якія былі аплачаныя з яго выбарчага фонду, была спыненая. Як паведамляе charter97 са спасылкай на кіраўніка выбарчага штаба Саннікава Ўладзіміра Кобеца, гэта было зроблена праз прэсінг уладаў.
"Аўтарадыё" — адзіная радыёстанцыя, якая пагадзілася размяшчаць агітацыйныя ролікі альтэрнатыўных кандыдатаў. Пры тым, што набыццё дадатковага эфірнага часу за сродкі фонда кандыдата прадугледжанае выбарчым заканадаўствам.