АГП зладзіць палітычныя дыскусіі ля сцен Крамля
Канферэнцыя пра беларуска-расійскія ўзаемаадносіны пройдзе 30 жніўня ў Маскве. Арганізатарамі канферэнцыі сталі Аб’яднаная грамадзянская партыя і сустаршыня незарэгістраванай Рэспубліканскай партыі Расіі Ўладзімір Рыжкоў. З беларускага боку ўдзел возьмуць каля 10 прадстаўнікоў апазіцыі, а з расійскага – палітолагі, экспетры, палітыкі і журналісты. Не выключаецца і прысутнасць прадстаўнікоў расійскай улады. Пра гэта Еўрарадыё расказаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька.
Лябедзька: “Я не ведаю насамрэч, хто там будзе ад расійскіх уладаў. Але будуць эксперты і палітолагі, дастаткова блізкія да Крамля. Якія маюць магчымасць данесці туды нашу пазіцыю. Ёсць некалькі рэчышчаў, па якіх можна накіроўваць інфармацыю: мас-медыя, эксперты і непасрэдна самі прадстаўнікі ўлады. Яны могуць прадстаўляць і Дзярждуму, і Адміністрацыю”.
Летась такая ж канферэнцыя праходзіла ў Мінску. Абмярковалі палітыку, эканоміку і знешнюю палітыку нашых краін. Гэтым разам дыскусіі будуць па тых жа тэмах, кажа Лябедзька. Але сёлета беларускаму боку цікавей правесці іх ў Маскве.
Лябедзька: “Для нашых інтарэсаў больш цікава зараз правесці ў Расіі. Мы прагназуем, што будзе вялікая цікавасць мас-медыя. А гэта азначае, што можна рэтрансляваць нашу пазіцыю шырока і глыбока”.
І выказаў шкадаванне, што рэтрансляцыя гэта будзе аднабаковая – арганізаваць прыезд на каферэнцыю беларускіх журналістаў арганізатары не маюць магчымасці.