"Ах, хітра, жук, ты выступаеш. За нішто іх забралі!"

Чацвёра актывістаў з партрэтамі Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Алега Сургана прастаялі ў аўторак увечары на Кастрычніцкай плошчы ўсяго некалькі хвілін. Іх зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус і павезлі ў невядомым накірунку. Яшчэ некалькі актывістаў схапілі на падыходзе да плошчы.

Сталая жанчына: "Тут чатыры хлопчыкі выйшлі з партрэтамі, я нават хацела выйсці паглядзець на партрэты. Іх у той жа момант схапілі, павалаклі ў аўтобус і звезлі. Усё!".

Па яе словах, прынамсі прылюдна хлапцоў не білі, проста павялі ў аўтобус. Але жорсткасць на падобных акцыях зусім не рэдкасць.

Сталая жанчына: "А вось апошні раз жах што тут тварылася! Так лупілі страшна ўсіх! А на Вялянціна (на акцыі ў Дзень святога Валянціна — заўвага Еўрарадыё) дзяўчыну за ногі па снезе цягнулі".

На падобнай акцыі ўпершыню прысутнічалі міліцыянты ў спецыяльных сініх жылетах з надпісам "Інфармацыйная служба", якія ахвотна адказвалі на пытанні журналістаў.

Міліцыянт інфармацыйнай службы: "Задача міліцыі: затрымаць, апярэдзіць прапапарушэнне, якое адбываецца на Кастрычніцкай плошчы. З гэтым мы справіліся: карэктна, без ужывання фізічнай сілай, хаця мелі на гэта права. Усё шыта-крыта, мірна, спакойна ўсё было зроблена. Прапарушэнне апярэджанае, пацярпелых няма".

Сталая жанчына, сведка затрымання, з міліцыянтам не пагадзілася:

"Дык іх жа па дарозе там... Ах, хітра, жук, ты выступаеш. За нішто іх забралі!".



Нагадаем, што ўжо чацвёрты год кожны месяц 16-га чысла на цэнтральнай плошчы сталіцы праходзіць акцыя ў падтрымку палітзняволеных і сем’яў зніклых.


Фота —  nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі