Ахвярамі марозу ў Мінску за мінулыя суткі сталі 2 чалавекі
Ахвярамі марозу ў Мінску за мінулыя суткі сталі два чалавекі. З дыягназам "пераахаладжэнне" яны дастаўленыя ў лякарню. Як адзначае "Інтэрфакс", яшчэ 8 чалавек атрымалі галалёдныя траўмы. Агулам з пачатку года больш за 250 мінчукоў атрымалі галалёдныя траўмы і звярнуліся да медыкаў, 48 чалавек былі дастаўленыя ў лякарні горада з дыягназам "адмаражэнне".