Акцыі 22 прадпрыемстваў выставяць для абмену на чэкі “Маёмасць”

Акцыі 22 прадпрыемстваў выставяць для абмену на чэкі “Маёмасць”

Дзяржаўны камітэт маёмасці з 25 ліпеня дадаткова накіроўвае акцыі 22 прадпрыемстваў для абмену на імянныя прыватызацыйныя чэкі “Маёмасць”. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце камітэта.

У спіс увайшлі такія прадпрыемствы, як “Полацкшкловалакно”, “Бярозабудматэрыяды”, “Гродзенскі шклозавод”, прадпрыемства “Нерудпрам”, “Брэсцкі радыётэхнічны завод”. 

Акцыі 12 прадпрыемстваў з гэтага спісу будуць абменьвацца па ўсёй краіне, яшчэ 10 — у межах абласцей і Мінска. Абмен адбываецца ў абасобленых падраздзяленнях “Беларусбанка” па месцы жыхарства.

Згодна з пастановай ураду ад 1 лютага 2016 года, тэрмін абарачэння чэкаў “Маёмасць” працягнуты да 30 чэрвеня 2019 года. 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі