Акцыі салідарнасці праходзяць па ўсёй Беларусі
13 жніўня акцыі салідарнасці праходзяць па ўсёй Беларусі. У вялікіх і невялікіх гарадах агулам у іх удзельнічаюць дзясяткі тысяч чалавек. Хтосьці выходзіў на вуліцы ўжо з раніцы, іншыя — удзень, хтосьці — увечары. Жанчыны эфектна правялі "ланцугі салідарнасці" і "калоны салідарнасці". Масава супраць гвалту сілавікоў выступілі медыкі (сярод затрыманых і збітых пратэстоўцаў ёсць і лекары), моцна загучаў голас рабочых, якія гатовыя пачаць забастоўкі і патрабуюць не толькі прыбраць АМАП з вуліц, але і вызвалення палітвязняў, затрыманых, правядзення сумленных выбараў. Еўрапейскія дыпламаты ўсклалі кветкі да месца гібелі пратстоўца каля станцыі метро "Пушкінская".
У Мінску ўвечары ў чацвер тысячы людзей збіраюцца ў розных раёнах. Акцыі абсалютна мірныя. Сілавікі не перашкаджаюць, але прысутнічаюць. Ёсць звесткі пра затрыманні асобных людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.