Акцыя “недармаедаў” у Пінску прайшла ў форме стыхійнага мітынгу

Акцыя “недармаедаў” у Пінску прайшла ў форме стыхійнага мітынгу

Акцыя супраць дэкрэту №3 у Пінску прайшла ў форме стыхійнага мітынгу. Там не было шэсця, а таксама імправізаванай трыбуны з выступоўцамі. Некалькі сотняў чалавек проста абмяркоўвалі цягам амаль дзвюх гадзінаў актуальныя сацыяльна-эканамічныя праблемы, якія закранулі іх асабіста.

Апроч “дэкрэту аб дармаедах” абмяркоўвалі таксама павышэнне пенсійнага ўзросту, выключэнне са страхавога стажу, неабходнага для налічэння пенсіі, гадоў вучобы, службы ў войску і дэкрэтнага адпачынку. Людзі скардзіліся на нізкія заробкі і немагчымасць знайсці працу ў малых населеных пунктах, паведамляе Радыё Свабода.

Скончылася акцыя тым, што прысутныя праводзілі на чыгуначны вакзал гомельскага блогера Максіма Філіповіча, які прыехаў у Пінск на “сустрэчы недармаедаў” і на якога напалі “людзі ў цывільным”. Дзеля таго, каб блогера не затрымалі, пратэстоўцы вырашылі суправадзіць яго, Паведамляе "Наша Ніва". Іншых інцыдэнтаў не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі