Акцыю каля будынка ФСБ у Маскве спынілі "рабочыя з Сярэдняй Азііі"

Акцыю каля будынка ФСБ у Маскве спынілі "рабочыя з Сярэдняй Азііі"

14 верасня ў Маскве на Мясніцкай вуліцы недалёка ад будынка ФСБ прайшла акцыя супраць катаванняў. Яе правяла мастачка, арт-актывістка Катрын Нянашава. Яна на працягу гадзіны сядзела ў клетцы для жывёлаў, абматанай празрыстай плёнкай. На клетцы была прымацаваная лістоўка з загалоўкам "Груз 300". Тэкст, прысвечаны катаванням у Расіі:

"У гэтай клетцы цела. Цела, якое катавалі. Катаванні ў Расіі адбываюцца штодзённа — за зачыненымі дзвярыма турмаў, паліцэйскіх участкаў, псіханеўралагічных інтэрнатаў, псіхіятрычных бальніц... Проста цяпер, у гэтую хвіліну і ў гэтую секунду ў Расіі кагосьці катуюць".

Пасля акцыі ў каментары сайту daily.afisha.ru Катрын Нянашава сказала, што галоўнай мэтай было пранесці размовы пра катаванні ў грамадскую прастору. Ёй цікава было паназіраць за рэакцыяй людзей на клетку і дзяўчыну ў ёй.

"Я вельмі рада таму, як сёння ўсё прайшло, — распавядае мастачка. — На працягу гадзіны, пакуль я знаходзілася ў аб'екце, побач са мной заўсёды былі людзі. Некаторыя хацелі выклікаць хуткую і паліцыю. Паліцыю, каб прыбраць "вось гэта" з вуліцы, таму што палічылі, што гэта "не вельмі нармальна". Частка людзей думала, што я труп, некаторыя спрабавалі мяне зачапіць, пагаварыць, аказаць дапамогу. Некалькі дзяўчат спрабавалі парваць плёнку і адкрыць дзверы клеткі, каб мяне выцягнуць. Потым прыйшлі людзі, здаецца, рабочыя з Сярэдняй Азіі, якія ўсё-ткі выцягнулі мяне з клеткі і аднеслі на лаву".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі