Актывіст БХД Яўген Якавенка стаў вольным па амністыі
Сёння калегія крымінальных спраў Гомельскага абласнога суду пад старшынствам Людмілы Грынько адхіліла касацыйныя скаргі актывіста БХД Яўгена Якавенкі і яго адваката на вырак Цэнтральнага суду за ўхіленне ад вайсковай службы, паведамляе Радыё Свабода. Актывіст пакараны годам абмежаваньня волі, так званай “хіміяй”, за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву. Спадар Якавенка патрабаваў ад ваенкамата выпісваць яму позвы на беларускай мове. Адначасова калегія ўжыла да яго закон “Аб амністыі” ў сувязі з 65-годдзем Перамогі. Такім чынам, судзімасць Яўгена Якавенкі скасавана і ён цяпер вольны.