Актывіста "Маладой Беларусі" пакаралі вялізным штрафам за нацыянальны сцяг

20 верасня суд Цэнтральнага раёну Гомеля прысудзіў актывісту "Маладой Беларусі" Івану Зайцаву два штрафы па 875 тысяч рублёў кожны (па 25 базавых велічыняў). Актывісту выставілі два абвінавачванні - у нецэнзурнай лаянцы ў грамадскім месцы і супраціве міліцыянтам.
Нагадаем, Івана Зайцава затрымалі 11 верасня каля Лядовага палацу ў Гомелі, калі ён узняў бел-чырвона-белы сцяг падчас святочнага канцэрту на Дзень Горада. Пры затрыманні Івана збівалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі