Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" затрымалі за балонікі
10 актывістаў грамадскай кампаніі "Гавары праўду" 1 траўня былі затрыманыя на плошчы Перамогі ў Мінску. Яны раздавалі бірузовыя паветраныя балонікі з сімволікай кампаніі ля парка імя Горкага, дзе праходзіла масавае святкаванне Першамаю. Актывіст кампаніі "Гавары праўду" Міхась Башура паведаміў Еўрарадыё, што затрыманне адбылося літаральна праз некалькі хвілінаў пасля пачатку акцыі. Міліцыянты былі да яго добра падрыхтаваныя: ля плошчы Перамогі дзяжурыў мікрааўтобус, у які і пасадзілі маладых людзей.
Дзесяцёх актывістаў грамадскай кампаніі "Гавары праўду" нейкі час пратрымалі ў гэтым мікрааўтобусе, прыпаркаваным ля крамы "Щедрый", а пасля адвезлі ў Цэнтральнае РУЎС горада Мінска.
Праз 3 гадзіны маладыя людзі былі адпушчаныя з РУЎС без складання пратаколаў. У пастарунку іх распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Мінску адбыўся выбух. У некаторых затрыманых міліцыянты "адкаталі" адбіткі пальцаў.
Цалкам магчыма, што затрыманне звязанае з тым, што крыху пазней па парку імя Горкага вырашыў пагуляць Аляксандр Лукашэнка.
Кампанія "Гавары праўду", прэзентаваная ў лютым 2010 года беларускім паэтам і грамадскім дзеячом Уладзімірам Някляевым, мае за мэту "знайсці сапраўдную інфармацыю пра сітуацыю ў краіне і апублікаваць яе". "З дапамогай грамадства мы будзем шукаць праўду там, дзе яе хаваюць, недагаворваюць і рэтушуюць. Разам з грамадствам будзем дамагацца дзейснасці праўды — канструктыўных рашэнняў", паведамляе сайт кампаніі.