Алега Корбана арыштавалі дома падчас святкавання Дня нараджэння
Учора міліцыянты і супрацоўнікі КДБ затрымалі 28 сябраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, якія праводзілі пасяджэнне на прыватнай кватэры. Яшчэ аднаго актывіста, прадстаўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Алега Корбана арыштавалі ў сябе дома падчас святкавання Дня нараджэння.
Прыкладна да дзвюх гадзін ночы затрыманых адпусцілі. Аднак дагэтуль невядомым застаецца лёс Змітра Хведарука.
Да апошняга не было ніякіх звестак і пра Алега Корбана. Як стала вядома, ён знаходзіцца ва ўнутранай турме КДБ. Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў маладафронтавец Яўген Скрабутан:
“Ёсць інфармацыя, што на іх завялі крымінальную справу па факце ўдзелу ў незарэгістраванай арганізацыі. Але я не ўпэўнены ў гэтым, паколькі няма дакладных, афіцыйных звестак”.