Алесь Міхалевіч пачаў здаваць подпісы за сваё вылучэнне
2 тысячы подпісаў аднеслі ў раённыя выбарчыя камісіі Віцебску чальцы ініцыятыўнай групы Алеся Міхалевіча.
Як распавёў Еўрарадыё сам патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта, яны будуць працягваць падаваць подпісы да канца "падпіснога" тэрміну - 29 кастрычніка. Дарэчы, падчас размовы з карэспандэнтам Еўрарадыё Міхалевіч ехаў у Магілёў, дзе яго каманда збіраецца здаць 10 тысяч подпісаў у выбарчыя камісіі.
Сваё рашэнне падаваць подпісы ўжо цяпер палітык тлумачыць тым, што яму няма чаго баяцца:
Міхалевіч: "Ёсць агульная тэорыя: чым раней здасі подпісы, тым больш пільная будзе праверка, тым хутчэй змогуць націснуць на тых людзей, якія падпісаліся. Я гэтага не баюся, таму пачаў здаваць подпісы дастаткова рана".
Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік паведаміў Еўрарадыё, што ЦВК пакуль што не ведае, хто з прэтэндэнтаў здае подпісы. Асноўную масу подпісаў у ЦВК чакаюць пад канец наступнага тыдня.