Алімпійская зборная Беларусі па хакеі выправілася ў Канаду
Зборная Беларусі па хакеі зранку 8 лютага адправілася ў канадскі Вінніпэг. Там спартоўцы разаб'юць трэніровачны лагер перад ванкуверскай Алімпіядай-2010, паведамляе БЕЛТА. У Вінніпэгу 9 і 11 лютага беларускія хакеісты правядуць два таварыскія паядынкі з камандай Швейцарыі. Пасля гэтага нашая зборная адправіцца да месца правядзення Алімпійскіх гульняў у Ванкувер.
Афіцыйная заяўка камандаў на Алімпіяду адбудзецца на нарадзе дырэктарата турніру 15 лютага 2010 года. Пасля гэтай працэдуры змены ў складах ні з якіх прычынаў, нават у выпадку траўмаў, не дапускаюцца. У заявачны ліст можна ўключыць прозвішчы 23 хакеістаў.
Чатыры прадстаўнікі НХЛ - Руслан Салей, Міхаіл Грабоўскі, а таксама Андрэй і Сяргей Касціцыны - у спарынгах са швейцарцамі ў Вінніпэгу ўдзельнічаць не будуць. Да таго ж пытанне пра ўдзел у Гульнях Салея, Грабоўскага і Андрэя Касціцына канчаткова не вырашанае.
Тым не менш капітанам нашай зборнай на Алімпіядзе ў Ванкуверы, па рашэнні Міхаіла Захарава, прызначаны абаронца Руслан Салей. Асістэнтамі капітана стануць абаронца Віктар Касцючонак і нападнік Аляксей Угараў.
На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі на папярэднім этапе выступіць у групе С. У стартавым паядынку 17 лютага нашыя спартоўцы сустрэнуцца з камандай Фінляндыі. 19 лютага супернікамі беларусаў будуць шведы, а завершаць папярэдні раўнд нашы суайчыннікі 20 лютага матчам з Нямеччынай.