Алкаголь, зброя, тытунь — “папулярная” перадсвяточная кантрабанда

Алкаголь, зброя, тытунь — “папулярная” перадсвяточная кантрабанда

Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні распавялі, якую “папулярную” кантрабанду яны знаходзяць у паштовых адпраўленнях перад Калядамі і Новым годам. Сярод такіх забароненых пасылак сустракаюцца бутэлькі з алкаголем, зброя, тытунёвыя вырабі і замежная валюта, піша газета “Рэспубліка”.  

Таксама з-за мяжы нярэдка дасылаюць сродкі сакрэтнага атрымання інфармацыі, архіўныя дакументы, культурныя каштоўнасці. Вялікую праблему для мытнікаў стварае зброя і вырабы, канструктыўна падобныя да яе, у тым ліку нажы, якія могуць прызнаць халоднай зброяй.

Спецыялісты адзначаюць, што пераслаць поштай замежную валюту можна — калі гэта сума да 200 долараў у лісце з абвешчанай каштоўнасцю. Такія лісты трэба дэклараваць у падатковай. Калі мытня знаходзіць грошы ў звычайных лістах, то валюту канфіскоўваюць.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі