Мытнікі перадалі ў Капыльскі музей калекцыю манет часоў ВКЛ
Беларускія мытнікі перадалі ў Капыльскі раённы краязнаўчы музей калекцыю манет часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Як паведамляе customs.gov.by, яна складаецца з 111 старажытных манет, кошт якіх ацэньваецца на агульную суму больш за 43 тысячы рублёў.
Гэтую калекцыю жыхар Мінска спрабаваў незаконна вывезці за мяжу. Але мытнікі знайшлі манеты. Эксперты засведчылі, што яны адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў. Самай каштоўнай і дарагой з’яўляецца манета 1580 года з партрэтам караля Стэфана Баторыя. Яна каштуе каля 6 тысяч рублёў. Самая старая манета адчаканеная ў 1556-м пры вялікім князі літоўскім Жыгімонце II Аўгусце. Яна каштуе каля 5 тысяч рублёў.
Рашэнне аб захоўванні калекцыі менавіта ў Капыльскім музеі прыняў Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі прэзідэнта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.