Аляксандр Глеб — футбаліст года ў Беларусі
24 снежня ў мінскім Доме футболу адбылося выніковае паседжанне выканкаму асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футболу". Названыя лаўрэаты ў 18 намінацыях — індывідуальных і камандных. Найлепшым футбалістам краіны ў чацвёрты раз запар стаў капітан нацыянальнай зборнай Беларусі, паўабаронца іспанскай "Барселоны" Аляксандр Глеб. Форвард пяцікратнага чэмпіёна краіны барысаўскага БАТЭ прызнаны найлепшым гульцом 18-га чэмпіянату краіны. Разам са сваім партнёрам па камандзе Генадзем Блізнюком ён стаў і наймацнейшым у спрэчцы бамбардзіраў. Абодва "снайперы" па 16 раз забівалі галы сапернікам.
Барысаўчане атрымаюць яшчэ некалькі прызаў. Найлепшым варатаром сезону названы Сяргей Вярэмка, абаронцам — Сяргей Сасноўскі, а Сяргей Крывец стаў лаўрэатам у намінацыі "За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь". Настаўніку БАТЭ Віктару Ганчарэнку не было роўных сярод галоўных трэнераў беларускага футболу.
Найлепшымі арбітрамі краіны прызнаныя Аляксей Кульбакоў, Віталь Малюцін і Станіслаў Савіцкі.
БЕЛТА
Фота — "7 дней"