Аляксандр Казулін на волі, але толькі на тры дні

Сёння, 26 лютага, каля гадзіны ночы Аляксандра Казуліна прывезлі на аўтамабілі з калоніі да ўласнай кватэры. Аб гэтым Еўрарадыё паведаміў былы адвакат палітвязня Ігар Рынкевіч:

"У аўтамабілі быў сам начальнік калоніі падпалкоўнік Ангнісцікаў. Казулін вызвалены ў парадку атрымання кароткатэрміновага адпачынку на 3-ое сутак. Такім чынам уздзейнічалі грамадскі ціск і ціск міжнароднай супольнасці. Як паведаміў Аляксандар Казулін, папярэдне размова ідзе пра тое, што заўтра, 27-га лютага, адбудзецца пахаванне яго жонкі, Ірыны Казулінай".

Адпаведна сёння ў Чырвоным касцёле пройдзе грамадзянская паніхіда, аб якой Еўрарадыё паведамляла раней.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі