Аляксандр Лукашэнка адкрые Лядовы палац у Баранавічах
У Баранавічах сёння урачыста адкрыюць Лядовы палац. На лёд выйдуць хакейная каманда Аляксандра Лукашэнкі і хакеісты брэсцкага "Дынама".
Трапiць на ўрачыстае адкрыццё Лядовага палаца здолеюць каля 2 тысяч чалавек. Пэўная колькасць гледачоў убачыць урачыстасцi на вялiкiм экране, якi ўсталявалi перад палацам, але каб трапiць на яго тэрыторыю, неабходна будзе прайсцi праз металадэтэктары, паведамляе газета "Звязда".
Тым часам, як паведамляе газета "Intex-press", у баранавіцкіх паляўнічых, чые дамы размешчаныя на вуліцах, па якіх, у дзень адкрыцця Лядовага палаца можа ехаць Аляксандр Лукашэнка, пазабіралі стрэльбы. Міліцыянты абяцаюць мужчынам, што зброю яны змогуць забраць пасля 29 снежня. У Баранавіцкім ГУУС кажуць, што выконваюць патрабаванне Службы бяспекі прэзідэнта.
Таксама сёння ў Баранавічах будзе абмежаваны рух транспарту. А аўтамабілі, пакінутыя грамадзянамі ў раёне Палацу спорту, будуць адвозіць на штрафстаянкі.