Аляксандр Лукашэнка мог бачыць ліст "Прессбола", але рэакцыі пакуль няма
Адкрыты ліст галоўнага рэдактара газеты "Прессбол" Уладзіміра Беражкова ў справе аднаўлення акрэдытацыі выдання на Алімпійскіх гульнях мог патрапіць да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта дапускае кіраўнік прэс-службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі.
Нагадаем, "Прессбол" быў пазбаўлены акрэдытацыі выканкамам Нацыянальнага Алімпійскага камітэта, прэзідэнтам якога з'яўляецца Лукашэнка. Аднак сам ён на тым паседжанні не прысутнічаў.
Таму галоўны рэдактар незалежнага выдання і звярнуўся па дапамогу да яго, тым больш, што восем гадоў таму такі прэцэдэнт ужо меў месца. Аднак цяпер ніякай рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на ліст Беражкова не было.
"Праз прэс-службу кіраўніка дзяржавы гэтыя просьбы і адказы, калі яны былі, не праходзілі", - кажа Павел Лёгкі.
Паводле яго словаў, кожны ранак на стол Лукашэнку кладзецца вялікі стос цэнтральных газет, а таксама агляды прэсы. Паколькі ліст быў апублікаваны "Прессболом", дык нельга выключыць, што кіраўнік дзяржавы з яго зместам азнаёміўся.
"Зусім магчыма, што ён гэта бачыў", - кажа Лёгкі.
Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі