Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём пагранічніка
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы Беларусі з прафесійным святам — Днём пагранічніка. Ён адзначаецца 28 траўня.
"Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія стойка аберагаюць родную зямлю ад любых замахаў, — цытуе віншаванне прэс-служба кіраўніка дзяржавы. — Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашу мірную будучыню".
Лукашэнка адзначыў, што беларускія пагранічнікі актыўна супрацьдзейнічаюць міжнароднаму тэрарызму, кантрабандзе, незаконнай міграцыі. "Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і ў далейшым з гонарам абараняць нашы непарушныя рубяжы", — гаворыцца ў віншаванні Аляксандра Лукашэнкі. Цалкам яго тэкст гл. тут.