Украінскія памежнікі не бачаць нічога падазронага на мяжы з Беларуссю
Мяжа Беларусі / Reuters
Украінскія памежнікі не фіксуюць у непасрэднай блізкасці ад мяжы нарошчвання вайсковай групоўкі з боку Беларусі. Таксама не назіраецца іншых падазроных дзеянняў, у тым ліку правакацыйнага характару.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
Тым не менш Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю.
"Гэта датычыцца як інжынернага ўмацавання непасрэдна лініі мяжы, так і нарошчвання мінна-выбуховых загарод на найбольш пагрозлівых напрамках, якія ствараюць падраздзяленні Узброеных сіл Украіны, каб выключыць свабодны праезд тэхнікі, калі такая будзе выкарыстоўвацца з тэрыторыі Беларусі падраздзяленнямі расійскай арміі або падраздзяленнямі беларускай арміі", — заявіў Дземчанка.
Паводле яго слоў, беларускі ўчастак мяжы будзе заставацца крыніцай пагрозы да таго часу, пакуль Беларусь не спыніць падтрымку Расіі.