Аляксандр Лукашэнка святкуе ў Крыме дзень народзінаў Віктара Януковіча

Аляксандр Лукашэнка з Віцебска паехаў на святкаванне 60-годдзя Віктара Януковіча ў Крыме. Пра паездку паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Віктар Януковіч нарадзіўся 9 ліпеня 1950 года ў пасёлку Жукаўка ля мястэчка Янакіева пад Данецкам. Маці - украінка, бацька -беларус з Віцебшчыны.

У1967-м 17-гадовага Януковіча асудзілі за рабаўніцтва. Ён адседзеў год і сем месяцаў з 3-гадовага тэрміну, быў вызвалены па амністыі.

Адразу ўладкаваўся на працу на металургічны завод у Янакіеве. У 1970 быў асуджаны за нанясенне сярэдніх цялесных пашкоджанняў. У 1970-м судзімасці з Януковіча былі знятыя па звароце ў Данецкі абласны суд дэпутата Вярхоўнага Савета СССР касманаўта Георгія Берагавога.

У 1973 Януковіч завочна скончыў горны тэхнікум. З 1976 пачаў займаць кіраўнічыя пасады. У 1980 г. завочна скончыў Данецкі палітэхнічны інтытут. У 2001 атрымаў дыплом па міжнародным праве ва Ўкраінскай Акадэміі знешняга гандлю.

У 2006 годзе быў абраны ў Вярхоўную Раду і ачоліў фракцыю Партыі Рэгіёнаў.  У 2006-2007 гадах быў прэм'ерам Украіны.

У 2007 на пасадзе яго змяніла Юлія Цімашэнка.

На прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Януковіч перамог Цімашэнку, апярэдзіўшы яе на 3,5%.

Жанаты з Людмілай Януковіч, мае двух сыноў і трох унукаў. Захапляецца вялікім тэнісам, паляваннем і гадоўляй галубоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі