Аляксандр Мілінкевіч едзе на “Басовішча”

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок-фэст “Басовішча” у польскім Гарадку. Там ён прабудзе толькі адзін дзень.
- Выступаць Мілінкевіч не будзе, бо не прайшоў конкурснай праграмы - жартуе намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч. - Калі ж сур’ёзна, то ў фармаце фестывалю не прынятыя выступы са сцэны палітыкаў, таму і Мілінкевіч ніякіх прамоў рабіць не збіраецца, ён едзе туды выключна, як прыватная асоба”.

У Гарадку Мілінкевіч плануе ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з моладдзю, а таксама паслухаць добрую музыку.

Нагадаем, рух “За свабоду” дапамог атрымаць бясплатныя польскія візы, каб патрапіць на фестываль. Таксама стараннямі руху ад памежных пераходаў у Кузніцы і Цярэспалі будуць хадзіць бясплатныя аўтобусныя рэйсы да Гарадка.

Сам жа фэстываль “Басовішча” пройдзе сёлета з 19 па 21 ліпеня.


Прэс-служба Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі